Прэмія Гедройця-2024: хто ў пераможцах і ці абыдзецца без скандалаў — эфір

Катажына Дрозд-Урбаньска і Таццяна Нядбай 

Катажына Дрозд-Урбаньска і Таццяна Нядбай  / Еўрарадыё

Неўзабаве будуць абвешчаныя пераможцы прэміі Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі за найлепшую кнігу прозы, што выйшла летась на беларускай мове. Прэміі, якая ўручаецца штогод з 2012 года, лаўрэатамі якой былі выбітныя творы таленавітых пісьменнікаў — і якую ледзь не штогод суправаджалі ці скандалы, ці абурэнне… з розных нагодаў.

Якія тэмы і жанры былі сёлета найчасцей прадстаўленыя сярод канкурсантаў і як фармавалася журы прэміі? Ці былі сёлета складанасці з напаўненнем конкурснага спісу і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся журы і арганізатары прэміі? Якім чынам у фінальным спісе ўтварылася “гендарная роўнасць” і чаму другі год запар узнагароджанне праходзіць менавіта ў Гданьску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца аргкамітэта прэміі Гедройця-2024, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і сябра журы прэміі, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Катажына Дрозд-Урбаньска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі