Лаваў у цэнтры Гомеля бракуе з-за антыграмадскіх паводзін адпачывальнікаў

Недастатковую колькасць лаваў у цэнтры Гомелю прадстаўнікі гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі тлумачаць антыграмадскімі паводзінамі адпачывальнікаў. Аб гэтым гаворыцца ў пісьмовым адказе гомельскага ЖКГ на скаргу групы грамадзян з нагоды недахопу лаваў у цэнтральнай частцы горада. Як паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Андрэй Аксёнаў, у сваёй скарзе жыхары горада зважалі на тое, што ўздоўж бульвара па вуліцы Камсамольскай уладкаваныя адмысловыя нішы для лаваў, але тыя ўсталяваныя толькі ў адной палове бульвара.

У адказе за подпісам генеральнага дырэктара "Гомельскага гарадскога ЖКГ" Ігара Каршакова паведамляецца, што грамадзяне, якія пражываюць па гэтай вуліцы, неаднаразова скардзіліся на антыграмадскія паводзіны адпачывальнікаў у вечаровы час. Менавіта таму было прынята рашэнне ўсталяваць лавы толькі ў той частцы бульвара, якая прылягае да цэнтральнай часткі вуліцы Савецкая.

Аднак група гараджан не згодная з такой пазіцыяй і мае намер працягваць дамагацца ўсталявання лаваў на бульвары. "У канцы вясны колькасць ахвотных адпачыць у цэнтры Гомелю ўзрастае, але лаваў, на жаль, на ўсіх бракуе", — заўважыў А.Аксёнаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі