Лазавік: Петыцыя аўтамабілістаў не мае юрыдычнай сілы

Такое меркаванне ў інтэрв'ю электроннаму выданню "Ежедневник" выказаў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.



Нагадаем, на сайце change.org збіраюцца подпісы пад петыцыяй, адрасаванай міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу. Іх там сабрана дзясяткі тысяч. Лазавік кажа, што гэта ўсё робіцца дарма, паколькі падобныя зборы подпісаў у інтэрнэце расцэньваюцца ўладамі выключна як апытанне грамадскай думкі ці сацыялагічнае даследаванне, але не больш. Тым не менш, Мікалай Лазавік адзначыў, што за падобнымі акцыямі сочаць.



Каб збор подпісаў набыў юрыдычную сілу, неабходна выканаць прадугледжаную працэдуру. Лазавік нагадвае, што для ўнясення на разгляд парламента нейкага законапраекта неабходна, каб грамадзяне стварылі і зарэгістравалі ініцыятыўную групу і сфармулявалі пытанне, якое выносяць на разгляд. Гэты законапраект мусіць прайсці ўсе неабходныя ўзгадненні і экспертызы, толькі пасля гэтага арганізуецца збор подпісаў. Калі сабраная дастатковая іх колькасць, законапраект выносяць на разгляд парламента, але гэта не значыць, што дэпутаты яго падтрымаюць.



Сакратар ЦВК адзначае, што можна было б ініцыяваць нават правядзенне ўсенароднага рэферэндума, але абмеркаванні, якія закранаюць бюджэтную палітыку, на яго выносіць нельга.


 

Супраць "аўтамабільнага закону" прагаласавалі 7 дэпутатаў (фота, відэа)
 

Фота — bymedia.net, Еўрарадыё
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі