Лекары мінскай паліклінікі дапамагалі наркаманам набыць псіхатропы

У Фрунзенскім раёне сталіцы міліцыя паўдзельнічала ў аперацыі "Допінг". Як паведамляе БЕЛТА, падчас аперацыі высветлілася, што лекары адной з паліклінік дапамагалі розным асобам набываць лекавыя прэпараты з небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі. 

Акрамя таго, міліцыянты выявілі сумнеўныя бланкі рэцэптаў. У гэтым, як паведамляецца, ім дапамаглі работнікі аптэк. 

Агулам па выніках аперацыі "Допінг" зарэгістраваныя 42 злачынствы. Вялікая частка іх выяўленая ў Мінску і Брэсцкай вобласці. Аперацыя ішла некалькі дзён. Падчас яе праверылі 1770 аб'ектаў вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі