Летам гамяльчане змогуць паліваць прысядзібныя ўчасткі толькі ўначы

У летні перыяд у Гомелі будзе ўзмоцнены кантроль за выкарыстаннем пітной вады. Як паведамляе БелаПАН, такое распараджэнне выдаў Гомельскі гарвыканкам. Ад 15 траўня па 31 ліпеня ўводзіцца забарона для прадпрыемстваў і арганізацый горада на выкарыстанне пітной вады для паліву тэрыторый і зялёных насаджэнняў. Дзеля гэтага можна будзе выкарыстоўваць толькі тэхнічную ваду.

Для насельніцтва абласнога цэнтра прызанчаны час паліву прысядзібных участкаў — з 23.00 да 5.00. Парушальнікаў пагражаюць штрафаваць.

У гарадскім ЖКГ адзначылі, што такія абмежаванні на выкарыстанне пітной вады летам уводзяцца ў Гомелі штогод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі