Летась ад перадазіроўкі наркотыкамі ў Мінску памёр 21 чалавек
Усяго за мінулы год зафіксавана амаль 900 выпадкаў наркатычнага атручэння.
Ад перадазіроўкі наркотыкамі ў 2014 годзе ў Мінску памёр 21 чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкаму Канстанцін Ляшкевіч.
Усяго ж зарэгістравана амаль 900 выпадкаў перадазіроўкі. Адзін з загінулых — непаўналетні. У 2013 годзе было каля 500 выпадкаў перадазіроўкі, а памёрла 37 чалавек.
Сталічныя праваахоўнікі ў мінулым годзе перакрылі 18 каналаў паставак наркотыкаў на тэрыторыі Мінска, выявілі і ліквідавалі 15 лабараторый па вытворчасці наркатычных і псіхатропных рэчываў. Канфіскацыя наркотыкаў адбывалася амаль 1450 разоў.