Летась санстанцыя Міншчыны зачыняла больш за 110 крам і кавярняў
У 2016 годзе санэпідслужбы Мінскай вобласці за сістэматычныя парушэнні санітарных патрабаванняў зачынялі 115 крамаў і кавярняў. Як правіла, тэрмін закрыцця складаў да 30 дзён, перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Паведамляецца, што летась санстанцыя ўжывала такую меру да тых крамаў і кавярняў, дзе грубыя парушэнні былі выяўленыя неаднаразова.
Дарэчы, да тых прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, дзе парушэнні на працягу года выяўляюцца неаднаразова, санстацыя Міншчыны ўжывае эканамічныя меры, прадугледжаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі №567 ад 5 снежня 2014 года. Згодна з гэтым дакументам, санслужбы могуць прыпыняць дзейнасці аб'екта на тэрмін ажно да 90 дзён.