Летась з Беларусі дэпартавалі больш за 2 тысячы замежнікаў

Больш за 2 тысячы замежнікаў дэпартавалі з Беларусі ў 2007 годзе за розныя парушэнні. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
Ён адзначыў, што 780 чалавек пакідалі нашу краіну пад канвоем. Па словах Аляксея Бегуна, 90% злачынстваў або правапарушэнняў, якія здзяйсняюць замежнікі ў Беларусі, прападаюць на грамадзянаў Расіі, Украіны і Малдовы. Гэта махлярства, забойствы, транзіт наркотыкаў, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

"Інтэрфакс"


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі