Лічба дня: за 2020 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 60 614 чалавек

Лічба дня: за 2020 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 60 614 чалавек

Насельніцтва Беларусі за 2020 год скарацілася на 60,7 тысячы чалавек. На 1 студзеня 2021-га ў краіне жылі 9,35 млн чалавек. Такія даныя апублікаваў Белстат.

Для параўнання: за 2019-ы насельніцтва скарацілася толькі на 19 тысяч чалавек. Розніца з "кавідным" 2020-м годам — больш за 40 тысяч чалавек.

Але гэтыя лічбы ўключаюць у сабе не толькі памерлых, але ўвесь "натуральны рух насельніцтва" — то бок, і тых, хто з'ехаў з Беларусі. Звестак па колькасці памёрлых за мінулы год Белстат пакуль не апублікаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі