Лічыльнікі вады будуць у кожнай беларускай кватэры да канца года

Задача па 100-працэнтным абсталяванні ў 2008 годзе шматкватэрных дамоў індывідуальнымі лічыльнікамі вады будзе выкананая, заявіў журналістам 8 красавіка намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко на адкрыцці ў Мінску выставы "Вада і цяпло". Ён адзначыў, што на канец 2007 года 68 % жылога фонду краіны былі абсталяваныя лічыльнікамі вады. Толькі за мінулы год усталявана індывідуальных прыбораў уліку вады на 15% больш, чым за папярэднія дзесяць гадоў. Сёлета, па ўдакладненых дадзеных, неабходна абсталяваць прыборамі ўліку каля 800 тыс. кватэр. "Хоць цяпер ёсць невялікае адставанне ад распрацаванага графіку, праводзіцца праца на ўсіх узроўнях — ад райвыканкамаў да прадпрыемстваў", — сказаў С.Сушко.

Па словах намміністра, у першым паўгоддзі 2008 года будуць выпрацаваныя эканамічныя стымулы для ўсталявання прыбораў. Гэты нарматыўны акт закране як жыхароў індывідуальных дамоў, так і шматкватэрных.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі