Лідары еўразоны дасягнулі пагаднення наконт Грэцыі
Краіна застанецца ў зоне адзінай еўрапейскай валюты.
Лідары еўразоны аднагалосна дамовіліся прапанаваць Грэцыі чарговы пакет фінансавай дапамогі і захаваць яе ў зоне адзінай еўрапейскай валюты, перадае Радыё "Свабода".
Як паведаміў сёння старшыня Еўрасавета Дональд Туск, такое рашэнне было прынятае пасля 17-гадзінных перамоваў.
Такім чынам, Грэцыя атрымае трэці пакет фінансавай дапамогі з 2010 года. Дапамога складзе 86 мільярдаў еўра.
Дэталі пагаднення паміж Грэцыяй і яе крэдыторамі пакуль не абвяшчаюцца. Паводле некаторых звестак, Грэцыя пагадзілася стварыць фонд для гарантавання праграмы льготных крэдытаў.
Фота — ЕРА