Лідзію Ярмошыну "дастаў" Сяргей Дарафееў

Як нагадвае "Салiдарнасць", вядучы "Выбару" Сяргей Дарафеяў дазволіў сабе ў жывым эфіры задаваць нязручныя пытанні. Напрыклад, чаму прадстаўнікам апазіцыі не дазволілі дзяжурыць уначы на выбарчых участках разам з міліцыяй. Ярмошына, не звыклая да таккіх дыскусій, пакінула студыю.

Праз два месяцы старшыня ЦВК у інтэрв'ю часопісу Sexus так пракаментавала гэту гісторыю:

"Я паступіла як жанчына, як маці. Супрацоўнікі ЦВК – тыя ж дзеці, людзі, якія табе даручыліся. Хіба можа маці, ведаючы, што яе дзеці знаходзяцца ў бядзе, спакойна дзесьці знаходзіцца? Так што гэта абсалютна жаночы, матчын учынак. Не, вядучы не вывеў мяне з сябе. Але тое, што ён мяне дастаў за гэту перадачу, магу сказаць адназначна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі