У ЦВК новая “ярмошына” — ці верне гэта беларусам выбары?
“Адышла эпоха” — так адрэагавала беларускае грамадства на навіну пра сыход Лідзіі Ярмошынай з пасады старшыні Цэнтрвыбаркама. Які яна ўзначальвала з 1996 года. На яе месца прызначаны былы міністр адукацыі, камуніст Ігар Карпенка.
Ці азначае заканчэнне “эпохі” Ярмошынай, што скончылася і эпоха непразрыстых выбараў са спрэчнымі вынікамі галасавання? Якую ролю ЦВК адыгрывае ў сістэме лукашэнкаўскага кіравання і ці можна казаць, што менавіта Ярмошына выбудавала ўсю сістэму фальсіфікацый? Як працуе гэтая сістэма? Пра гэта ды іншае гаворым з адказным па пытаннях заканадаўства ў сферы канстытуцыйнага будаўніцтва Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцёмам Праскаловічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.