Лідзія Ярмошына часова вярнулася ў Цэнтрвыбаркам

Чарга чыноўнікаў да Ярмошынай / sb.by
Чарга чыноўнікаў да Ярмошынай / sb.by

Лідзія Ярмошына часова вярнулася ў Цэнтрвыбаркам Беларусі. Як піша sb.by, былая яго кіраўніца там прымала віншаванні з 70-годдзем. Да яе прыйшлі "многія вышэйшыя службовыя асобы Беларусі". Сярод іх — старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Аляксандр Лукашэнка не з'явіўся па прычыне свайго знаходжання за мяжой. Яго віншаванне Ярмошынай зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

"Выключная прыстойнасць, прынцыповасць, чалавечнасць і добрасумленнасць набылі вам заслужанае прызнанне і павагу", — піша Лукашэнка. Аднак ніводныя выбары, якія правяла Лідзія Ярмошына (яна была старшынёй ЦВК у 1996-2021 гадах), не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, у тым ліку і з-за фальсіфікацыі іх вынікаў.

У канцы 2021-га Лідзію Ярмошыну змяніў Ігар Карпенка

Лідзія Ярмошына часова вярнулася ў Цэнтрвыбаркам
Лідзія Ярмошына часова вярнулася ў Цэнтрвыбаркам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі