Апублікаваны ўказ пра адстаўку Лідзіі Ярмошынай
На нацыянальным прававым інтэрнэі-партале з'явіліся ўказы пра адстаўку экс-старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай і былога кіраўніка Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва.
Ва ўказе пра Ярмошыну гаворыцца: "Вызваліць Ярмошыну Лідзію Міхайлаўну ад пасады старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у сувязі з выхадам у адстаўку".
Аналагічная фармулёўка — і ва ўказе пра Шарстнёва.
Гучныя кадравыя перастаноўкі Аляксандр Лукашэнка правёў напярэдадні. Новым кіраўніком ЦВК прызначаны былы міністр адукацыі Ігар Карпенка. Магілёўскай вобласцю кіраваць будзе намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, Віцебскай — былы віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. Экс-кіраўнік Магілёўшчыны Леанід Заяц прызначаны ў Савет Рэспублікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.