Ярмошына прыйшла ў Нацыянальную бібліятэку, каб паглядзець на Чаргінца

Лідзія Ярмошына сядзіць побач з Ліліяй Ананіч / sb.by
Лідзія Ярмошына сядзіць побач з Ліліяй Ананіч / sb.by

Экс-старшыню Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзію Ярмошыну ў пятніцу бачылі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Яна прыйшла на творчы вечар генерала Мікалая Чаргінца, якога сёлета Аляксандр Лукашэнка зрабіў "народным пісьменнікам".

Побач з Ярмошынай сядзела Лілія Ананіч з Палаты прадстаўнікоў (намесніца старшыні камісіі па правах чалавека). Крыху далей — старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч

Лідзія Ярмошына ўзначаліла ЦВК напярэдадні рэферэндуму 1996 года. Яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара, які заявіў, што пры такой колькасці парушэнняў не зможа прызнаць вынікі галасавання. Усе выбарчыя кампаніі, якія праводзіў ЦВК за часамі Ярмошынай, выклікалі мноства нараканняў з боку назіральнікаў і міжнароднай супольнасці, вынікі выбараў не прызнаваліся (у тым ліку і 2020 года). Яна неаднаразова ўключалася ў санкцыйныя спісы. У канцы 2021-га Лідзію Ярмошыну змяніў Ігар Карпенка. Цяпер ёй 69 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі