"Грамадскі савет па маральнасці" вырашыў ствараць філіі ў абласцях
Будуць шукаць разнастайную "крамолу", каб сігналізаваць пра яе дзяржорганам і сілавікам
"Грамадскі савет па маральнасці" вырашыў ствараць філіі ў абласцях. Пра гэта паведаміла яго ўдзельніца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Як яна піша ў Telegram, пасяджэнне савета прайшло ў сераду ў Доме літаратараў у Мінску.
"Грамадскі савет па маральнасці" ўпершыню быў заснаваны ў 2009-м. Яго называлі сумесным грамадскім органам Беларускай Праваслаўнай Царквы і Саюза пісьменнікаў Беларусі (сярод ініцыятараў стварэння гэтай структуры быў генерал Мікалай Чаргінец). Восенню 2023-га савет аднавіў сваю дзейнасць у новым складзе. Яго сустаршынямі сталі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня СПБ Аляксандр Карлюкевіч.
Гэтая структура збіраецца фармаваць "маральную атмасферу ў грамадстве" падчас рэпрэсій. 21 лютага былі сфармаваныя камісіі "па асноўных напрамках дзейнасці". Відаць, яны будуць шукаць разнастайную "крамолу", каб сігналізаваць пра яе дзяржаўным органам і сілавікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.