У Беларусі аднавіў дзейнасць "грамадскі савет па маральнасці"
"Садзейнічанне фармаванню маральнай атмасферы ў грамадстве"
У Беларусі "ў новым складзе" аднавіў дзейнасць "грамадскі савет па маральнасці". Пра гэта паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, мэтамі савета з'яўляюцца "абарона маральных і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа, садзейнічанне фармаванню маральнай атмасферы ў грамадстве, арыентаванай на пазітыўнае светаадчуванне, павага да традыцыйных каштоўнасцей, стварэнне і любоў да Айчыны".
Ананіч нагадвае, што калісьці адным з ініцыятараў стварэння гэтай структуры быў генерал Мікалай Чаргінец, які кіраваў Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Прысутнічаў ён на пасяджэнні і 1 лістапада. Сустаршынямі савета па маральнасці сталі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня СПБ Аляксандр Карлюкевіч.
Можна ўявіць, як згаданы савет будзе фармаваць "маральную атмасферу ў грамадстве" падчас рэпрэсій.
"Грамадскі савет па маральнасці" ўпершыню быў заснаваны ў 2009-м. Яго называлі сумесным грамадскім органам Беларускай Праваслаўнай Царквы і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.