Ліхтэнштэйн заблакаваў 1 млрд 300 млн долараў на рахунках Януковіча
І 20 чалавек з яго атачэння.
Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі генпракурора Украіны Алег Махніцкі. Ён спасылаецца на афіцыйную інфармацыю, якую даслала ў генпракуратуру Княства Ліхтэнштэйн. У ёй паведамляецца пра блакаванне фінансавых рахункаў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і дзясяткаў іншых людзей. Сярод іх ёсць і два сыны Януковіча, а таксама чыноўнікі, супраць якіх распачатыя крымінальныя справы.
Як вядома, Віктар Януковіч і шматлікія чыноўнікі, сілавікі ўжо некалькі месяцаў хаваюцца ў Расіі. Украінскія ўлады заяўляюць, што скрадзеныя ў дзяржавы грошы Януковіч і яго атачэнне накіроўваюць на падтрымку баевікоў ва ўсходніх абласцях Украіны.
Фота — Fotolia