Лінкявічус сустрэўся з беларускай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю
Ён выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі.
Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус наведвае Мінск з двухдзённым візітам. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, а потым — з дэмакратычнымі актывістамі.
У сустрэчы ўдзельнічалі Алег Гулак, Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Аляксандр Арастовіч, Наталля Пінчук, Марына Лобава, Марына Адамовіч, Ірына Вештард.
Кіраўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард у каментары Еўрарадыё паведаміла, што сустрэча пакінула добрыя ўражанні:
Вештард: "Літоўцы помняць пра беларускую апазіцыю. Пра тое, што ў нашай дзяржаве ёсць палітвязні. Пра тое, што ў нас вялікія складанасці з выбарамі. І вядома ж, літоўцы зацікаўленыя, каб у нас будавалася дэмакратычнае жыццё".
Па словах іншых удзельнікаў сустрэчы, абмяркоўвалася таксама развіццё моладзевых, студэнцкіх і бізнэс-праграмаў.
Фота — 112.ua