Сабака і ліса рвуць адно аднаго ў штучнай нары. Каму гэта трэба?

Сабака і ліса рвуць адно аднаго ў штучнай нары. Каму гэта трэба?

Штучныя норы з акенцамі. У такую нару запускаюць лісіцу, нядаўна злоўленую ў лесе. Следам — таксу альбо тэр'ера. Бачна, як сабака даганяе лісу і яны счапляюцца ў схватцы. Звяроў адрываюць адно ад аднаго палкай. Лісу трымаюць за заднія лапы ўніз галавой і зноў нясуць у нару. І так па коле. Акрываўленых сабакаў гаспадар гладзіць.

Падобныя турніры ладзяцца ў Малдове. Вось як там выглядае сабачае паляванне на лісіцу

Не ведаю, наколькі гэта відовішчна, але пастаўце сябе на месца лісы. 30 красавіка і 1 траўня на базе вальера "Яршоўка", што ў Валожынскім раёне, пройдзе адкрыты Чэмпіянат Беларусі па П-узорнай нары. Гэта калі норных сабак — таксаў і тэр'ераў — нацкоўваюць на лісу. Жывую лісу. Летась арганізатары называлі турнір "хвалюючым відовішчам".


У нашых суседзяў такія спаборніцтвы забароненыя. Журналіст і паляўнічы Аляксандр Ачарэтні мяркуе, што такі чэмпіянат — крутая магчымасць выцягнуць норных сабак з кватэр:

"Сабака і звер знаходзіцца ў абсалютна аднолькавых умовах і вагавых катэгорыях. Кроў бывае, натуральна, бо гэта схватка. Але калі гэтага не рабіць, у сабакі губляюцца працоўныя навыкі, і нармальныя паляўнічыя жывёлы ператвараюцца ў канапных пушысцікаў".

 

Сабака і ліса рвуць адно аднаго ў штучнай нары. Каму гэта трэба?
Аляксандр Ачарэтні і яго італьянскі спінонэ Айка зняліся для праекта Еўрарадыё

У размове з Еўрарадыё Ачарэтні кажа, што дзякуючы такім спаборніцтвам Беларусь з'яўляецца краінай, дзе вырошчваюць сапраўдных працоўных норных сабак. На яго думку, у іншых краінах гэтаму перашкаджае "заашыза ці бязмозглыя "зялёныя", якія не разумеюць, што адбываецца". 


Дырэктарка Цэнтра этычнага стаўлення да прыроды Людміла Лагіноўская называе такое спаборніцтва здзекам:

Сабака і ліса рвуць адно аднаго ў штучнай нары. Каму гэта трэба?

"Гэта цягне на артыкул "Жорсткае абыходжанне з жывёламі". Бо дэманстрацыя жорсткага абыходжання з жывёламі ў прысутнасці, напрыклад, малалетніх прадугледжвае крымінальную адказнасць. Гэта не вытрымлівае ніякай крытыкі з боку маралі, як і само паляванне дзеля забавы. Раней людзі палявалі для таго, каб выжыць. У наш час няма неабходнасці прычыняць пакуты жывёлам". 

У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў не бачаць нагоды для перажыванняў. Маўляў, гэтыя сабакі выводзіліся адмыслова для палявання на ліс. А лісы, за якімі ганяюцца таксы і тэр'еры, шкодныя для беларускай гаспадаркі...


"Стрэс... Курыца, якую вядуць на бойню, не адчувае стрэсу? Але вы яе ж ясце потым з задавальненнем. Ёсць культура і традыцыя палявання. Сабака і ліса — абое сабакі. Гэта ўсё натуральна. Такія спаборніцтвы вучаць сабак паляванню", — запэўнівае мяне кінолаг таварыства.


Па словах кінолага, мерапрыемства адкрытае для ўсіх. Але на тэрыторыю вальера гледачы не дапускаюцца, бо арганізатары прытрымліваюцца тэхнікі бяспекі. За жывёламі сочаць спецыяльныя сцюарды, якія тут жа "раздымаюць" супернікаў, могуць адкрыць нару, каб не дапусціць смерці. На пляцоўцы працуе ветэрынар і ў выпадку неабходнасці аказвае дапамогу. Суразмоўцы Еўрарадыё кажуць, што рэдка пры сутычках бываюць смяротныя выпадкі, але часцей траўмы атрымліваюць менавіта сабакі. Найлепшыя з іх з'язджаюць з медалямі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі