Літоўскія мытнікі затрымалі беларускую цыгарэтную кантрабанду на 2 мільёны еўра

Літоўскія мытнікі затрымалі беларускую цыгарэтную кантрабанду на 2 мільёны еўра

14 снежня на мяжы з Польшчай літоўскія мытнікі выявілі каля паўмільёна пачкаў цыгарэт. Іх перавозілі пад выглядам прысмакаў, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні. Кіроўцам аўтамабіля быў грамадзянін Украіны.

Кіроўца фуры заявіў, што вязе прысмакі з Эстоніі праз Літву ў Бельгію. Аднак мытнікі звярнулі ўвагу на няправільна аформленыя дакументы і вырашылі паглядзець цукеркі. Так яны высветлілі, што паўпрычэп запоўнены скрынкамі з цыгарэтамі.

Агляд паказаш, што ў паўпрычэпе перавозілі не менш за 500 тысяч пачкаў цыгарэт Winston Classic з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт разам з падаткамі складае 1,86 мільёна еўра.

Пракуратура пачала следства. Кіроўца затрыманы на два дні. Пытанне пра яго ўзяцце пад варту будзе вырашацца ў судзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі