Літва гатовая інвесціраваць у эканоміку Беларусі каля мільярда долараў

Аб гэтым гаварылася 3 кастрычніка ў Вільні на сустрэчы прэм'ер-міністраў Літвы і Беларусі Гедыміна Кіркіласа і Сяргея Сідорскага, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада. Кіркілас паведаміў, што літоўскія кампаніі прасілі яго перадаць беларускаму ўраду інфармацыю аб іх гатоўнасці інвесціравання ў эканоміку нашай краіны. Вялікую цікавасць у літоўскага боку выклікае беларускі досвед у галіне энергазберажэння.

Прэм'еры дамовіліся аб будаўніцтве ў Беларусі завода па вытворчасці фармальдэгідных смолаў — галоўнага складніка ў вытворчасці матэрыялаў для дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі