Літва не хоча расказваць, як менавіта ўмацоўвае мяжу з Беларуссю

Прэм'ер Літвы: "Не думаю, што трэба заглыбляцца ў нейкія падрабязнасці, як часам робяць нашы калегі з польскага ўрада" / pixabay

Прэм'ер Літвы: "Не думаю, што трэба заглыбляцца ў нейкія падрабязнасці, як часам робяць нашы калегі з польскага ўрада" / pixabay

Літва ўмацоўвае мяжу з Беларуссю, але не хоча расказваць, як менавіта, піша мясцовае выданне Bernardinai са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Інгрыд Шыманітэ.

"Працуе разведка, <...> сістэма нацыянальнай абароны, праваахоўныя органы. Але я не думаю, што трэба заглыбляцца ў нейкія падрабязнасці, укідаць лічбы ці яшчэ нешта, як часам робяць нашы калегі з польскага ўрада", — цытуе словы літоўскага прэм'ера партал Verslo žinios.

На гэтым тыдні Польшча абвясціла аб планах перакінуць 2 тысячы вайскоўцаў для ўзмацнення мяжы з Беларуссю. Шыманітэ запэўнівае, што літоўскую мяжу таксама ўмацавалі ў адказ на прысутнасць у Беларусі наймітаў "Вагнера".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі