Польшча адправіць на мяжу з Беларуссю ў 2 разы больш вайскоўцаў, чым анансавала

Польска-беларуская мяжа / ЕРА

Польска-беларуская мяжа / ЕРА

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак прыняў рашэнне накіраваць на мяжу з Беларуссю не тысячу, як анансавалася раней, а дзве тысячы вайскоўцаў. Пра гэта РАР заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Мяркуецца, што гэты кантынгент прыбудзе на мяжу ў бліжэйшыя два тыдні. Ён будзе задзейнічаны на тэрыторыі Падляскага і Люблінскага ваяводстваў. Вонсік адзначыў, што ціск на польска-беларускую мяжу расце, хоць гэта і непараўнальна з тым, што было два гады таму ў разгар міграцыйнага крызісу. Пры гэтым ён перакананы, што беларускія спецслужбы дапамагаюць мігрантам парушаць мяжу. "Калі б з таго боку ў нас была сапраўдная памежная, а не кантрабандная служба, то гэтых пераходаў бы наогул не было", — сказаў Вонсік.

Тым не менш, па яго словах, пакуль Польшчы хапае сіл для аховы мяжы, і няма неабходнасці звяртацца па дапамогу да саюзнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі