Літва вярнула ў Беларусь больш за 30 вагонаў з прадукцыяй "Лукойла"

Цягнік з вагонамі-цыстэрнамі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Цягнік з вагонамі-цыстэрнамі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У ноч з 7 на 8 сакавіка Літва затрымала і вярнула ў Беларусь 32 вагоны з прадукцыяй расійскай нафтавай кампаніі "Лукойл", якая трапіла пад міжнародныя санкцыі. Яшчэ тры вагоны былі затрыманыя каля мяжы, піша Delfi.

Падрабязнасцямі падзяліўся дырэктар па ўстойлівасці Літоўскіх чыгунак Эдвінас Керза: "Толькі гэтай ноччу ў Калінінградскую вобласць спрабавалі трапіць 25 фіктыўных вагонаў "Лукойл" — нібыта гэта транзітны груз. <...> А насамрэч ён прызначаўся для экспарту. Вярнулі іх".

Керза дадаў, што яшчэ сем вагонаў "Лукойла" спрабавалі ўначы трапіць у Марыямпале — іх таксама вярнулі.

На мяжы з Беларуссю затрыманя яшчэ тры вагоны. Літва пакуль што не вырашыла, што з імі рабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі