Лугавога абвінавацілі ў забойстве Літвіненкі
Брытанія абвінаваціла расійскага бізнэсоўца, былога чэкіста Андрэя Лугавога ў забойстве Аляксандра Літвіненкі. Следчыя заяўляюць, што маюць доказы віны Лугавога.
Дырэктар дзяржаўнага абвінавачання Кен Макдональд заявіў у прыватнасці: "Я інструктаваў каралеўскіх пракурораў, каб яны прынялі неадкладныя меры па экстрадыцыі падазраванага Лугавога з Расіі ў Брытанію".
Адвакат апошняга пакуль не атрымаў папераў з брытанскага боку. Сам Лугавой неаднаразова адпрэчваў абвінавачанні ў забойстве Літвіненкі, называючы сябе ахвярай паклёпаў.
Генпракуратура Расіі заявіла, што ня выдасць падазраванага Брытаніі, аднак яго могуць судзіць дома.
На здымку: Андрэй Лугавы