Луіс Суарэс ужо вярнуўся ва Уругвай
Форвард "Ліверпуля" і футбольнай зборнай Уругвая вярнуўся дахаты пасля таго, як быў адхілены ад футбола на 4 месяцы.
Суарэса пакаралі за ўкус абаронцы зборнай Італіі Джорджа К'еліні ў матчы групавога этапа чэмпіянату свету ў Бразіліі. У выніку, нападаючы не зможа дапамагчы сваёй зборнай у 1/8 фінала.
Як паведамляе "Прессбол", у аэрапорце Луіса Суарэса суcтракалі сотні заўзятараў. Аднак футбаліст ні з кім не стаў размаўляць і ціха з'ехаў на мікрааўтобусе.
Дарэчы, "пацярпелы" — Джорджа К'еліні — заявіў, што дысцыплінарны камітэт FIFA занадта строга пакараў уругвайскага футбаліста.
Фота — Reuters