Лукашэнка ацаніў якасць касцюма намесніка прэм’ера: Думаў, што ў Італіі шылі

Лукашэнка ацаніў якасць касцюма намесніка прэм’ера: Думаў, што ў Італіі шылі

Аляксандр Лукашэнка ў сераду наведаў Брэсцкую вобласць, цікавіўся жнівом і не толькі. Як інфармуе БЕЛТА, ён ацаніў якасць касцюма намесніка прэм’ер-міністра Міхаіла Русага, які яго суправаджаў. Падчас знаходжання ў гаспадарцы “Квасевічы” ў Івацэвіцкім раёне гаворка ішла пра лён. Беларускі кіраўнік нагадаў, што была прапанова адмовіцца ад яго вытворчасці, але ён быў супраць і не памыліўся, цяпер “няма праблем”.

Гаворачы пра гэта, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на Русага, а дакладней на яго касцюм: “Вось у яго, напэўна, тут ільна дадана няшмат. Гэта наш касцюм?.. Выдатны касцюм. Я думаў, імпартны пашыў. Думаў, у Brioni шылі, у Італіі. Малайцы, добры касцюм”.

Міхаілу Русаму ў кастрычніку споўніцца 63 гады. Ён — ураджэнец Жыткавіцкага раёна. Двойчы быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання (у 2001-2003 і 2010-2012 гадах). Ужо пяць гадоў працуе намеснікам прэм’ер-міністра.

Лукашэнка ацаніў якасць касцюма намесніка прэм’ера: Думаў, што ў Італіі шылі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі