Лукашэнка адправіў у адстаўку яшчэ двух чыноўнікаў

Лукашэнка адправіў у адстаўку яшчэ двух чыноўнікаў

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку яшчэ двух чыноўнікаў. Звольненыя начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч. Фармулёўка ва ўказе кіраўніка дзяржавы гучыць наступным чынам: "за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамственных арганізацыях".

Новікаў займаў пасаду начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з красавіка 2012 года. Да таго часу ён працаваў у Міністэрстве лясной гаспадаркі, у Камітэце дзяржкантроля, у апараце Саўміна.

Аляксандр Лукашэнка крытычна выказаўся пра дзейнасць кіраўніцтва інспекцыі падчас нядаўняга паслання народу і парламенту. Ён абураўся, што ў назве структуры прысутнічаюць словы "пры прэзідэнце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі