Лукашэнка даў 10 дзён, каб аднавіць пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу 10 дзён урэгуляваць сітуацыю з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію. Такое даручэнне ён ураду на нарадзе наконт забаронаў на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расію. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага.

Акрамя таго кіраўнік дзяржавы даручыў чыноўнікам больш актыўна шукаць новыя рынкі збыту. Па словах Русага, Беларусь працуе з 50 краінамі, аднак аб'ём гандлю з імі невялікі.

Віцэ-прэм'ер паведаміў, што 4 снежня пройдзе сустрэча з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам і кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам. На ёй будуць абмяркоўвацца пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання.

Фота — vitbichi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі