Лукашэнка: Дзецям кіраўнікоў "Беларуськалія" давалі замовы на іх фірмы

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Галаватага гендырэктарам ААТ "Беларуськалій" і даручыў яму разабрацца з выяўленымі на прадпрыемстве недахопамі. 

Кіраўнік Беларусі акрэсліў сітуацыю на "Беларуськаліі" як больш-менш нармальную. Але, па яго словах, якія перадае БЕЛТА, ёсць хранічны недахоп, звязаны з велізарным марнаваннем грошай, — валюты на закупку тэхналагічнага абсталявання.

Таксама Лукашэнка даручыў Галаватаму разабрацца з праблемамі "адным ударам": "Мне было даложана аб тым, што выяўленыя нейкія фірмы, дзе дзеткі кіраўнікоў прадпрыемства з'яўляюцца работнікамі або заснавальнікамі. І гэтыя фірмы атрымлівалі заказы ад "Беларуськалія". Ясна, як атрымлівалі. Гэта таксама недапушчальна. Новаму кіраўніку давядзецца ўсе гэтыя пытанні рассячы адным ударам — іншага не дадзена. І ні ў якім разе не дапускаць падобных рэчаў".

Фота — soligorsk.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі