Лукашэнка гатовы падтрымаць аб'яднанне школьных экзаменаў з ЦТ

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на Добрушскую папяровую фабрыку / president.gov.by​
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на Добрушскую папяровую фабрыку / president.gov.by​

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае планы аб'яднаць школьныя экзамены з цэнтралізаваным тэставаннем. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

"Найбліжэйшым часам мною будзе прынятае канчатковае рашэнне. Я папрасіў дапрацаваць праект указа", — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка расказаў, што з ЦТ плануецца сумясціць школьныя экзамены па двух прадметах. Робіцца гэта для таго, каб трохі зняць нагрузку з дзяцей, удакладніў ён.

Сумешчаны з цэнтралізаваным тэставаннем адзіны экзамен у школах плануецца ўвесці з 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі