Лукашэнка і мяжа: што стаіць за жаданнем Мінска памірыцца з суседзямі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Яшчэ некалькі дзён таму Лукашэнка не выбіраў слоў, раскідваючыся пагрозамі ў бок суседзяў. І ўкраінцам пагражаў “сваімі” ядзернымі боегалоўкамі, і палякам абяцаў адказаць так, што мала не падасца, і пра літоўцаў не забыў, умацоўваючы “ашмянскі вузел”. Карацей, страху разам з галоўным сваім КДБістам Церцелем, Вальфовічам ды іншымі “муравейкамі” пры арт-падтрымцы прапаганды на чале з непатапляльным Азаронкам нагнаў на ўсіх. І раптам лукашэнкаўцы зачахлілі свае “Паланэзы” і памірыліся з украінцамі, прапанавалі палякам сесці “вывучыць сітуацыю на мяжы”, а Літве… карацей, і там цішэй стала.

Што прымусіла Лукашэнку сцішыць напружанне на межах і ці надоўга ён адмовіўся ад агрэсіўнай рыторыкі на адрас суседзяў? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і што прымусіла Латвію ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі? Якія наступствы замаху на Трампа чакаюць Еўропу і што з сябе ўяўляе асоба патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта, прапанаваная Трампам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі