Лукашэнка: Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся

Лукашэнка: Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся

17 снежня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад пра канчатковыя варыянты праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце Беларусі на 2019 год. 

Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на расійскі падатковы манеўр у нафтавай сферы. Беларусі не ўдалося на ўрадавым узроўні дамовіцца пра кампенсацыю за гэты манеўр з расійскага боку. Лукашэнка падкрэсліў, што ў выніку гэтых зменаў для Беларусі у ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве чарговы раз пагоршацца эканамічныя ўмовы.

"Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся. Я хачу прама сказаць: хвалявацца абсалютна няма прычын. Гэта нашая праблема — кіраўніцтва краіны, — якую мы павінны вырашыць. Нават пры горшым варыянце нічога не абрынецца. А што датычыць 2019 года, то ўвогуле размоў няма. Таму трэба спакойна жыць і працаваць. Калі мы не дамовімся, то гэты падатковы манеўр на нас навалам будзе ісці паступова з 2019 па 2024 год. У 2019 годзе, калі што, дык мы можам страціць каля $400-500 млн. Так, гэта прыстойныя грошы, але не катастрофа для краіны", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўлада будзе вымушаная "перафарматаваць у нейкай ступені" ўнутраную і знешнюю палітыку. "І асабліва ўсё, што звязана з фінансамі", — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі