Лукашэнка падкарэктаваў бюджэт Беларусі на 2015 год

Лукашэнка падкарэктаваў бюджэт Беларусі на 2015 год

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №399 ад 24 верасня адкарэктаваў бюджэт краіны на 2015 год. Дакумент быў абнародаваны 30 верасня.

Як перадае АФН, даходы бюджэту павялічыліся на 6,6 трыльёна рублёў, або на 4,2%, і складуць 163,3 трыльёна рублёў. Выдаткі выраслі на 11,9 трыльёна рублёў, або на 8,4%, да 152,9 трыльёна рублёў.

Пры гэтым, як паведамляецца, павелічэнне выдаткаў не закране такія сферы, як ахова здароўя і адукацыя. Фінансаванне гэтых напрамкаў можа быць нават крыху скарочанае.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі