Лукашэнка павіншаваў беларусаў са святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са святам. 9 траўня ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Дзень Перамогі над нямецкай-фашысцкімі захопнікамі.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра значэнне перамогі над нацызмам. “У беларускіх сем’ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і пісьмы з фронту”, — цытуе віншаванне прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі лідар адзначыў, што ветэранам вайны, “якія адстаялі свабоду любімай Радзімы”, заўсёды будзе пашана і слава, іх вечна будуць помніць нашчадкі. Лукашэнка лічыць, што гераізм людзей у вайну натхняе цяперашняе пакаленне “на стваральную працу”, а памяць пра тыя падзеі “кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз”. Ён пажадаў усім “здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю”.
А 12-й гадзіне Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел ва ўскладанні кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску.