Лукашэнка павіншаваў Пуціна з народзінамі і тэлеграмай, і тэлефанаваннем
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажно два разы павіншаваў з народзінамі свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна. Спачатку ён накіраваў у Крэмль віншавальную тэлеграму, тэкст якой публікуе прэс-служба беларускага лідара. У тэлеграме гаворыцца пра дыялог, які будзе “спрыяць развіццю саюзніцкіх адносінаў і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй”.
Затым стала вядома, што Лукашэнка таксама патэлефанаваў Пуціну, павіншаваў яго з 66-годдзем і нават абмеркаваў “парадак дня” беларуска-расійскіх адносінаў.
Кіраўнікі Беларусі і Расіі на наступным тыдні сустрэнуцца ў Магілёве на Форуме рэгіёнаў.