Лукашэнка пра выбары: Калі нехта іншы прайграе, мусіць шчыра сказаць пра гэта

Лукашэнка пра выбары: Калі нехта іншы прайграе, мусіць шчыра сказаць пра гэта

Пасля галасавання кіраўнік краіны і кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Ён запэўніў, што калі прайграе, шчыра паведаміць пра гэта.

Лукашэнка: "Самае галоўнае, каб мы годна падвялі вынікі выбараў. Калі я прайграю, я шчыра скажу, што прайграў. Калі нехта іншы прайграе, таксама шчыра мусіць сказаць пра гэта".

На выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка з'явіўся з малодшым сынам Мікалаем. Але да журналістаў выйшаў адзін.

У ЗША сапраўды існуе датэрміновае галасаванне. Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў у 2012 годзе яно пачалося не адначасова ва ўсіх рэгіёнах, а паступова. Першы штат, дзе адкрылася датэрміновае галасаванне стаў Аёва — за 50 дзён да ўсеагульнага дня выбараў. 

Жыхары штата маглі загадзя зарэгістравацца ў выбарчым офісе і пасля галасаваць на адным з участкаў, адмыслова прызначаным для датэрміновага галасавання. Пры жаданні, жыхары мелі магчымасць адаслаць свае бюлетэні з голасам на карысць таго ці іншага кандыдата па пошце.

Фота: belta.by

Відэаэфір Еўрарадыё: 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі