Лукашэнка праводзіць нараду, разглядаюцца змены ў выбарчым заканадаўстве

У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Калі мы ідзем на нейкае паслабленне, то павінны быць упэўненыя, што гэта не адаб'ецца негатыўна на стабільнасці ў краіне і кіруемасці сітуацыі падчас выбараў. Ніякага самавольства і бескантрольнасці быць не павінна".
 

Паводле слоў Лукашэнкі, змены ў выбарчым заканадаўстве павінны быць узважанымі і ў інтарэсах беларускага народу, але не дзеля спаборніцтваў з іншымі краінамі, інфармуе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка згадаў, якія палажэнні праекта закона "былі падтрыманы не ўсімі". Паводле яго слоў, пярэчанні выклікаюць "нормы аб змяненні парадку фінансавання выбарчых кампаній кандыдатаў". У прыватнасці, гаворка ідзе пра павелічэнне памераў выбарчых фондаў і магчымасць іх стварэння на этапе вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ да іх рэгістрацыі.



Нагадаем, на мінулым тыдні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла Еўрарадыё, што па выніках нарады кіраўнік дзяржавы ў жніўні-верасні ўнясе праект закона ў Палату прадстаўнікоў.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі