Лукашэнка правядзе прэс-канферэнцыю для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ
30 снежня адбудзецца прэс-канферэнцыя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускім сродкам масавай інфармацыі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. Паводле звестак БелаПАН, прэс-канферэнцыя пройдзе ў Мінску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.
Упершыню ў межах прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы пройдуць прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымаюць магчымасць задаць пытанні Аляксандру Лукашэнку.
Упершыню ў межах прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы пройдуць прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымаюць магчымасць задаць пытанні Аляксандру Лукашэнку.