Лукашэнка распавёў пра сваю размову са "страшным нацмэнам" Ляшко
Кіраўнік Беларусі сёння праводзіць прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ. Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.
Распавядаючы пра свае кантакты з украінскімі палітыкамі (былымі і цяперашнімі), Аляксандр Лукашэнка згадаў пра экс-кандыдата ў прэзідэнты Украіны, кіраўніка Радыкальнай партыі Алега Ляшко. Яны пабачыліся сёлета ў Вярхоўнай Радзе. "Ляшко, з кропкі гледжання Расіі, рэакцыйны палітык, страшны нацмен. Ён падышоў, паціснуў руку, прадставіўся як Ляшко", — распавёў кіраўнік Беларусі.
Лукашэнка пакрытыкаваў Ляшко за нейкую сутычку, той апраўдваўся.
Фота з сацыяльных сетак