Лукашэнка сустрэўся з Юшчанкам і чакае зрухаў у адносінах з Украінай
Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі адбылася сёння ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт Савета кіраўніокў краін СНД. Падчас яе Лукашэнка заявіў, што чакае сур'ёзных зрухаў у адносінах з Украінай у бліжэйшыя паўтара-два месяцы. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі прапанаваў Віктару Юшчанку дамовіцца аб сустрэчы ў бліжэйшы час, каб абмеркаваць усе пытанні, якія накапіліся.