Лукашэнка: У эканоміцы мы з Польшчай не згубілі кантакты, як у палітыцы

Лукашэнка: У эканоміцы мы з Польшчай не згубілі кантакты, як у палітыцы

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае падняць планку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што эканамічныя сувязі з Польшчай лепшыя за палітычныя. "У эканоміцы мы не згубілі, як у палітыцы, кантакты. Тым не менш планку гэтую трэба падымаць вельмі высока. Таму што, калі мы разлічваем на больш шчыльныя адносіны з нашай бліжэйшай суседкай, нам, вядома ж, трэба ствараць падмурак гэтых адносінаў. І гэтым падмуркам можа быць толькі эканоміка", — перадае прэс-служба словы Лукашэнкі.

Ён выказаў зацікаўленасць у стварэнні сумесных з Польшчай прадпрыемстваў. Разам з тым Лукашэнка заявіў, што ёсць і праблемы ў эканамічнай супрацы. "Калі мы ў чымсьці не маем рацыі, мы хацелі б, каб і Польшча, і ЕС у цэлым падалі пэўныя жалезабетонныя факты, супраць якіх цяжка будзе выступіць. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавы разгляд і гэтак далей", — патлумачыў беларускі кіраўнік.

Па яго словах, польская эканоміка таксама сутыкнулася з праблемамі ў сувязі з расійскім эмбарга ды эканамічнымі цяжкасцямі ў суседніх краінах, найперш ва Украіне. Як кажа Лукашэнка, далейшае пацяпленне адносінаў паміж Беларуссю і ЕС будзе залежаць ужо не ад афіцыйнага Мінску.

Адзначым, што з 2000 года беларускі экспарт у Польшчу вырас у 2,8 разы, імпарт з Польшчы — у 4,8 разы. Сёлета таваразварот Беларусі і Польшчы вырас на 10,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі