Лукашэнка ў мінскім саборы зноў пажадаў міра Украіне (відэа)
Кіраўнік дзяржавы 7 студзеня, у дзень, калі праваслаўныя адзначаюць Раство Хрыстова, наведаў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.
У сераду, 7 студзеня, у дзень, калі праваслаўныя адзначаюць Раство Хрыстова, Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор. Разам з ім быў яго малодшы сын Мікалай.
Кіраўнік Беларусі павіншаваў усіх прысутных, а сярод іх быў і кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел, са святам.
"Віншую ўсіх нашых беларусаў, усіх нашых сяброў, братоў, суседзяў. Жадаю ім таксама міра і дабра і самае галоўнае — міра нашай роднай паўднёвай суседцы [Украіне]. Мы ўсё зробім для таго, каб былі мір і спакой у душах і сэрцах гэтых такіх блізкіх нам людзей", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка за апошні месяц неаднаразова выказваўся на тэму ўстанаўлення міра на ўкраінскай зямлі.
Таксама ў саборы кіраўнік дзяржавы падзякаваў Праваслаўнай Царкве за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне міра і спакою на беларускай зямлі. "Вы можаце абапірацца на дзяржаву, уладу. Вы заўсёды можаце быць упэўненыя, што ў нашай краіне будзе мірна і спакойна. Гэта мы гарантуем", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі запаліў свечку ў храме каля іконы Мінскай Божай Маці. Ён падараваў Беларускай праваслаўнай царквы сувенірнае пано, вырабленае з срэбра.
Фота: БЕЛТА