Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей на Гаіці
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні прэзідэнту Гаіці Рэне Прэвалю, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку абрушэння школы. НЗ адбылося 7 лістапада ў гарадку Нерэтэс, непадалёк ад сталіцы вострава Гаіці Порт-а-Прэнса. Будынак царкоўнай школы абрушыўся падчас заняткаў. Прадстаўнік мясцовых уладаў паведаміў журналістам, што трэці паверх будынка яшчэ будаваўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай абвалу стаў дэфект у
канструкцыі. Паводле апошніх звестак, загінулі як мінімум 47 чалавек:
39 былі знойдзеныя мёртвымі, яшчэ восем чалавек памерлі ў бальніцы.
Медыкі арганізацыі "Урачы без межаў" аказваюць дапамогу яшчэ 80
пацярпелым. Ратавальнікі працягваюць разбор завалаў. Паводле некаторых
звестак, у момант абрушэння ў школе маглі знаходзіцца да 500 вучняў і
настаўнікаў, аднак дакладная колькасць людзей пакуль невядомая.
БелаПАН.
БелаПАН.