Лукашэнка заявіў, што трымае сітуацыю пад кантролем

Лукашэнка заявіў, што трымае сітуацыю пад кантролем

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трымае сітуацыю пад кантролем. 9 жніўня кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарчым участку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. Пасля Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў.

"З-пад кантролю нічога не выйдзе, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Гэта я вам гарантую". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэтая прэзідэнцкая кампанія стала для яго "адной з самых складаных".

Лукашэнка падкрэсліў, што няма ніякіх падстаў заяўляць пра пагрозу хаоса і нават грамадзянскай вайны ў нашай краіне. "Я вам гэта шчыра заяўляю і гарантую", — падкрэсліў ён. Але пры гэтым дадаў, што прадугледжваюцца "розныя варыянты".

Ён распавёў, што "за апошні час" было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь 170 чалавекам з Украіны: "Ці фальшывыя візы паказвалі, ці ўвогуле не маглі патлумачыць, чаго едуць". Адмовы былі і ў шэрагу выпадкаў на мяжы з Польшчай і Расіяй. Па словах кіраўніка Беларусі, на ўсходняй мяжы "былі людзі, якіх... выправадзілі з краіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі