Лукашэнка зноў правёў нараду па дрэваапрацоўцы (відэа)

18 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду пра праблемах у дрэваапрацоўчай галіне.

"Мы ўжо не першы раз абмяркоўваем праблемы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, і былі таксама вымушаныя прымаць непапулярныя рашэнні па асобных прадпрыемствах. Але, як мне дакладваюць, сітуацыя там нярадасная. Так званыя часовыя цяжкасці зацягваюцца на даволі працяглы перыяд", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка мяркуе, што кіраўнікі прадпрыемстваў шукаюць тлумачэнні сітуацыі, замест таго каб прымаць канкрэтныя меры.

Беларускі кіраўнік назваў адгаворкамі фразы пра абвал рынкаў, танныя рэсурсы ў Расіі і г.д. Ён адзначыў, што ў Еўропе рэсурсы яшчэ даражэйшыя, чым у нас, а кошты і якасць там больш прымальныя. Таму ён прапанаваў прааналізаваць рэальную сітуацыю і шляхі вырашэння праблем.

Лукашэнка паведаміў, што сёлета ўрад настойваў на прыняцці ўказа аб рэструктурызацыі пазык для шэрагу прадпрыемстваў, і гэты ўказ быў падпісаны. Праз месяц з'явіўся новы праект указа. Але, кажа беларускі кіраўнік, няясна, калі скончацца гэтыя часовыя праблемы, як будуць развівацца прадпрыемствы і ці змогуць прапановы ўрада аздаравіць дрэваапрацоўчую галіну.

Лукашэнка запытаўся ў віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі пра вынікі праведзенай мадэрнізацыі. Таксама ён нагадаў, што ў мадэрнізацыю ўкладзена больш за мільярд долараў.

Кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў, накіраваных на комплекснае рашэнне ўсіх праблемных пытанняў у дрэваапрацоўчай галіны.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі