Лукашэнкі няма ў санкцыйным спісе, які сфармаваў Кабмін Украіны
Калі санкцыі прымуць, яны могуць працягнуцца тры гады
Кабінет міністраў Украіны прапануе Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны ініцыяваць санкцыі ў дачыненні да Віктара Лукашэнкі, Наталлі Эйсмант і яшчэ 50 грамадзян Беларусі, пішуць "Известия" са спасылкай на strana.ua.
Сярод іх — сілавікі і прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама. А вось Аляксандра Лукашэнкі ў спісе няма.
Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны павінна будзе разгледзець прапанову на працягу месяца.
Калі санкцыі будуць прынятыя, то гэтым людзям забароняць уезд ва Украіну і заблакуюць іх актывы ўнутры краіны.
Тэрмін дзеяння гэтых санкцый прапануецца абмежаваць трыма гадамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.