Лябедзька прапануе заявіць аб сістэме фальсіфікацыі вынікаў выбараў
Лідар АГП Анатоль Лябедзька прапануе апазіцыйным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта падпісаць заяву аб стварэнні ўладамі Беларусі "сістэмы татальнай фальсіфікацыі вынікаў выбараў". Пра гэта ён паведаміў 8 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле слоў Лябедзькі, стварэнне такой сістэмы пацвярджаюць вынікі фарміравання ўчастковых выбарчых камісій — было прадэманстравана нежаданне ўлад уключаць у склад камісій прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у склад участковых камісій былі ўключаны толькі 183 прадстаўнікі апазіцыйных партый з больш тысячы вылучаных, паведамляе БелаПАН.
Акрамя таго, па словах Лябедзькі, у дакуменце неабходна звярнуцца да міжнародных назіральнікаў. Заклікаць іх павялічыць колькасць, зрабіць захады па дыпламатычных каналах з мэтай недапушчэння фальсіфікацый, сказаў палітык.